ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА НЯДЗЕЛЮ ХРОСТУ ПАНА
/Год С – 2022/ — 09.01.2022
Сёння дзякуем Пану Богу за ласку хросту і просім Яго, каб дапамагаў бацькам, бацькам хросным і ўсім ахрышчаным выконваць абавязацельствы, звязаныя з прыняццем гэтага сакрамэнту.
З літургічнага каляндара:
11 студзеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
13 студзеня (чацвер) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачынаецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
Іншыя аб’явы:
Інфармацыя адносна каляды!
Падчас візіту святара просім дома выконваць усе меры гігіены і засцярогі, а таксама абавязкова быць у масках.
Расклад каляды:
10 студзеня – панядзелак — ходзім з 17.00 па вуліцы: Зялёная
д. №14, д. №16, д. №36а, д. №40 і д. №42.
11 студзеня – аўторак – ходзім з 17.00 па вуліцы: Зялёная
д. №34.
12 студзеня – серада — ходзім з 17.00 па вуліцы: Зялёная д. №36
Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную воду і, калі ёсць, Біблію.
Нагадваем, што па калядзе ходзім толькі да тых, што запісаўся. Да тых, хто не будзе запісаны, а хацеў бы прыняць святара па калядзе, то да іх пойдзем пасля ўсёй каляды.
Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.