Душпастырскія аб’явы Лiда 02.01.2022

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ІІ НЯДЗЕЛЮ пасля Нараджэння Пана /С/

02.01.2022 г.

 

  • Сёння 2 студзеняПершая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля святой Імшы а 10.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб святасці ў нашых сем’ях і аб міры і справядлівасці ў свеце і ў нашай краіне.

 

  • 5 студзеня Першая серада месяца. Складковая св. Імша Аб патрэбных ласках праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі будзе а 18.30.

 

  • 6 студзеня (чц)Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў) і таксама Сусветны місійны дзень дзіцяці. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 9.00 і а 18.00. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою. Гэта таксама першы чацвер месяца. У гэты дзень асабліва будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях.

 

  • 7 студзеняПершая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. У гэты дзень Нараджэнне Хрыстова паводле юліянскага календару будуць святкаваць праваслаўныя вернікі. Многа ёсць змешаных сем’яў, таксама і ў нашай парафіі. Перадайце ім самыя шчырыя віншаванні і пажаданні ад усёй нашай парафіі. Няхай Божае Дзіцятка адорыць іх спакоем, любоўю і еднасцю. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе праваслаўныя святкуюць Раство ў пятніцу, у каталікоў – гэта посны дзень. Многа ёсць змешаных сем’яў. Таму, Пастыр нашай Дыяцэзіі Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыспенсацыю вернікам нашай дыяцэзіі, якой звольніў ад захоўвання посту ў гэты дзень, але трэба памаліцца ў інтэнцыях, якіх моліцца Папа Францішак.

 

  • 8 студзеня (сб) – Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 9 студзеня — наступная нядзеля – свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). У свята Хросту Пана памятайма ў сваіх малітвах аб святарах, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама аб нашых бацьках і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку.                   З запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. хросту. Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя              і складковыя.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2022 г., дэвацыяналіі, крэйду а таксама свечкі.

 

  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і няхай Бог адудзячыць за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:

  • 3 студзеня (панядзелак):

з 19.30: вул. Сасновая д.24/1; д.24/2; вул. Пралыгіна д.1.

 

  • 4 студзеня (аўторак):

з 18.00: вул. Пралыгіна д.7; д.9; д.11.

з 19.30: вул. Пралыгіна д.3.

 

  • 5 студзеня (серада):

з 18.00: вул. Пралыгіна д.4а; д.6; д.6/2.

з 19.30: вул. Пралыгіна д.13; д.17.

 

  • 8 студзеня (субота):

з 11.00: в. Верх-Ліда (ст. і нов. вул.) і в. Чахаўцы (ст. вёска).

 

З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews