Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.01.2022

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ

/Год С – 2022/ — 02.01.2022

 

Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.

 

 

З літургічнага календара:

4 студзеня (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

6 студзеня (чацвер) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы. Ва урачыстасць Аб’яўлення Пана св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне мела.

Просьба, калі хто можа, каб прынесці мел з сабою.

Ахвяры, якія будуць збірацца ў чацвер на тацу, прызначаны на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна.

першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

7 студзеня (пятніца)першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Хто перад святамі быў да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, то ў пятніцу не трэба прыступаць да споведзі, а толькі прыняць св. Камунію.

Згодна з распараджэннем Кс. Біскупа Ардынарыя ў гэты дзень няма посту ад мясных страў.

 

8 студзеня (субота)першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

 

 

 

 

9 студзеня (нядзеля) – свята Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага – да свята Ахвяравання Пана Езуса ў святыні.

У гэты дзень адбудзецца абрад Аднаўлення хросных абяцанняў, таму просім прынесці з сабою на Святую Імшу свечкі.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Інфармацыя адносна каляды!

 

У гэтым годзе па калядзе распачалі хадзіць з панядзелка,

27 снежня.

У сувязі са складанай сітуацыяй, звязанай з-за пандэміі і ўлічваючы, што нас святароў толькі двое ў парафіі, сёлета каляда толькі для жыхароў Шчучына ад “БАМА” і “Масласырзавода” (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга і Поле цудаў) да “Аўтапровада” і возера (уключаючы вуліцу Зялёную і ўсе вуліцы каля бальніцы).

Падчас візіту святара просім дома выконваць усе меры гігіены і засцярогі, а таксама абавязкова быць у масках.

 

 

Расклад каляды:

 

3 студзеня – панядзелак — ходзім з 17.00 па наступных вуліцах:

Пушкіна і Леніна (частны сектар), д. №53 і д. №57а,

з 19.30 – Леніна д. №51.

 

4 студзеня – аўторак – ходзім з 17.00 па вуліцах: Леніна

д. №89, д. №57, Зялёная д. №20, д. №22, д. №26, д. №28,

з 19.30 – Зялёная д. №18 і д. №18а.

 

5 студзеня – серада — ходзім з 17.00 па вуліцы: Зялёная д. №32 і д. №32а (пад’езд №1 і №2),

з 19.30 – Зялёная д. №32а (пад’езд №3 і №4).

 

Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную воду і, калі ёсць, Біблію.

Нагадваем, што па калядзе ходзім толькі да тых, што запісаўся. Да тых, хто не будзе запісаны, а хацеў бы прыняць святара па калядзе, то да іх пойдзем пасля ўсёй каляды.

 

Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews