Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.12.2021

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І

/Год С – 2021/ — 26.12.2021

Сёння дзень малітвы за сем’і, каб узрасталі ў святасці і хрысціянскім жыцці.

 

З літургічнага календара:

27 снежня (панядзелак) – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне віна.

 

28 снежня (аўторак) – свята св. Немаўлят w. Młodzianków), мучанікаў. Таксама дзень малітвы-падзякі за дар жыцця і перапрашэння за забойства ненароджаных дзяцей.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

31 снежня (пятніца) – будзем дзякаваць за мінулы календарны год і прасіць Божай апекі на новы надыходзячы год.

Запрашаем на Св. Імшу і набажэнства падзякі за мінулы календарны год у 19.00

У мінулым годзе, на падставе канона 87 §1 члены ККББ прынялі рашэнне аб удзяленні вернікам Каталіцкага Касцёла дыспенсы ад устрымання ад спажывання мясных страваў для асобаў, старэйшых за 14 гадоў, у пятніцу падчас актавы Нараджэння Пана і ў пятніцу падчас галоўных урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, Браслаўскай, Лагішынскай і Тракельскай. Гэта дыспенсацыя не была адклікана, таму ў гэтую пятніцу няма посту.

 

1 студзеня 2022 (субота) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакой на зямлі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00, 14.00 і 16.00 гадзінах.

Св. Імша ў Руткевічах у 11.00.

У сувязі з тым, што гэта абавязковае свята, таму кожны католік 1 студзеня павінен узяць удзел у Св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

  • першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары

набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

 

 

2 студзеня 2022 (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Інфармацыя адносна каляды!

 

У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з панядзелка,

27 снежня.

У сувязі са складанай сітуацыяй, звязанай з-за пандэміі і ўлічваючы, што нас святароў толькі двое ў парафіі, сёлета каляда будзе толькі для жыхароў Шчучына ад “БАМА” і “Масласырзавода” (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга і Поле цудаў) да “Аўтапровада” і возера (уключаючы вуліцу Зялёную і ўсе вуліцы каля бальніцы).

Калі ўсё будзе добра, то да жыхароў Шчучына ад “Аўтапровада” і возера да аўтастанцыі (вуліцы Астроўскага, Завадская і прылеглых) па калядзе пойдзем у наступным годзе.

Падчас візіту святара просім дома выконваць усе меры гігіены і засцярогі, а таксама абавязкова быць у масках.

 

 

Расклад каляды:

 

27 снежня – панядзелак — ходзім з 11.30 па наступных вуліцах:

Чкалава, Маякоўскага, Я. Коласа, Ціміразева, Міра, Паўднёвая (Южная)

 

28 снежня – аўторак – ходзім з 11.30 па вуліцах: 12-ліпеня (июля), Энгельса, Маркса, Камуністычная, Фрунзэ, Акадэмічная, Чапаева, Суворова і Кірава.

 

29 снежня – серада — ходзім з 11.30 па вуліцах: 17 – Верасня, Гастэллы і Камсамольская

 

30 снежня – чацвер — ходзім з 11.30 па вуліцах: Азёрная, Горкага, Лермантава, Акцябрская, Гагарына, Садовая, Куйбышава, Наберажная, Першамайская, Піянерская і Заслонава.

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе зранку, то просім паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады пасля 17.00 гадз.

 

Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную воду і, калі ёсць, Біблію.

 

Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews