ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА I НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА
/Год C – 2021/ — 28.11.2021
Сёння распачынаецца Адвэнт. Гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння і другога прыйсця Езуса Хрыста, таму пастараемся больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.
Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.
З літургічнага календара:
30 лістапада (аўторак) - свята св. Андрэя, апостала. У гэты дзень
x. Андрэй Агель адзначае дзень імянінаў. Павіншаваць ксяндза можна будзе ў наступную нядзелю пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і ў 11.30
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
2 снежня (чацвер) - першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
3 снежня (пятніца) - ўспамін св. Францішка Ксаверыя, святара.
Першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
4 снежня (субота) - першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
5 снежня (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Выключна ў гэтую першую нядзелю месяца не будзе выстаўлення Найсв. Сакрамэнту і супольнай Адарацыі. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц снежань: малітва за людзей бедных духоўна і матэрыяльна.
Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.
Таксама ў гэты дзень будзем гасціць у нашай парафіі а. Пятра Бялевіча з Мінска, які будзе расправаджаць Біблійную агенду з Евангеллем на кожны дзень 2022 года.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2022 год і свечкі на
вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
- Ужо сёння аб’яўляем парадак наведвання хворых перад
святамі Божага Нараджэння.
Падчас Адвэнту мы будзем наведваць хворых і старэйшых. Улічваючы не простую эпідэміялагічную сітуацыю, просім дома падчас візіту святара выконваць усе меры гігіены і засцярогі, а таксама абавязкова быць у масках.
На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:
- 14 снежня, аўторак – у 11.00–Плянты, вёскі Ст. Гернікі і
Даўлюдаўшчына.
- 15 снежня, серада – у 11.00 — Навасёлкі і вёска Янчукі;
- 16 снежня, чацвер – у 11.00 - Рэзы і вёска Руткевічы;
- 17 снежня, пятніца – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я
- 20 снежня, панядзелак, — у 11.00 – вёска Тапілішкі
Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у наступную нядзелю ў сакрыстыі.
Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:
- 8 снежня, серада, з 11.00 вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”;
- 9 снежня, чацвер, ад Аўтастанцыі да возера;
- 10 снежня, пятніца, ад касцёла да “Масласырзавода”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 5 снежня.
План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.
Інфармацыя адносна каляды!
У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з панядзелка,
27 снежня.
Каляду распачнём ад стараны БАМА і “Масласырзавода”.
Вялікая просьба, каб жыхары вуліц ад “Масласырзавода” і БАМА (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга і Поле цудаў) да “Аўтапровада” і возера, да 19 снежня прынеслі спісы альбо індывідуальна запісаліся ў сакрыстыі.
- Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага
Нараджэння будзе 20 снежня ў панядзелак.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
- Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення аплаткаў.