Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
І НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /А/
28.11.2021
- Сёння 28 лістапада – І-ая Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачаўся новы літургічны і пастырскі год. У Беларусі новы пастырскі год будзе праходзіць пад дэвізам:“Праз адзінства, удзел і місію да Касцёла-супольнасці”. Сёння ў парафіяльным касцёле Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адразу пасля св. Імшы а 18.00 гадз. адбудзецца “Канцэрт-малітва” у выкананні хора “Śpiewające sercem” Перыяд Адвэнту – гэта час пабожнага і радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару як Вялікі пост. Перыяд Адвэнту складаецца з двух частак: 1) дні да 16 снежня - гэта час падрыхтоўкі да паўторнага прыйсця Збаўцы на прыканцы часоў; 2) дні ад 17 да 24 снежня – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і людзьмі, над сваім духовым жыццём, каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.
- Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (апроч нядзелі) а 7.00.
- Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.
На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі. Падчас апошніх Раратаў для дзяцей, адбудзецца конкурс на самы прыгожы ліхтарык, зроблены ўласнымі рукамі.
- З сённяшняга дня ў 8.15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, аднаўляюцца прамыя трансляцыі нядзельнай св. Імшы з катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Гэта адбылося па шматлікіх просьбах вернікаў і пры садзеянні Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака сумесна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла.
- 29 лістапада (пн) – восьмая гадавіна прэканізацыі – г.зн. зацвярджэння папам Францішкам і абвяшчэння біскупскай намінацыі ксяндза Юзафа Станеўскага. У гэты дзень памятайма ў сваіх малітвах пра арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
З літургічнага календара:
- 30 лістапада (ат) – свята св. Андрэя, Апостала. У гэты дзень свае імяніны будзе святкаваць Пан Андрэй – арганіст нашай парафіі. Таму, у аўторак напрыканцы св. Імшы а 18.30 ад імя ўсёй нашай парафіі будзем віншаваць яго з імянінамі. Таксама, у гэты дзень памятайма ў сваіх малітвах пра ўсіх імяніннікаў-Андрэяў.
- 1 снежня (ср) – Набажэнства і складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.
- 2 снежня (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
- 3 снежня (пт) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе раніцай пасля Раратаў і ўвечары перад св. Імшой, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 4 снежня (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца раніцай а 7.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.
- Таксама, 4 снежня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (м-н Паўднёвы) пройдуць рэкалекцыі пад назвай “Мужчына на Адвэнт. 5 парадаў”. Канферэнцыі правядзе пробашч гродзенскай парафіі Святога Духа кс. Павел Салабуда. Мужчыны запрашаюцца, каб на пачатку Адвэнту ўмацаваць сваю веру і атрымаць адказы на тыя пытанні, якія турбуюць больш за ўсё. Падчас духоўных практыкаванняў будзе таксама магчымасць асабістай размовы са святаром-псіхолагам. Інфармацыя, і кантактныя тэлефоны ёсць на плакаце, які размешчаны на дошцы аб’яваў (над столікам з прэсай).
- 5 снежня – ІІ-я Нядзеля Адвэнту – першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва Аб Божым благаслаўленні для сужонкаў і сем’яў нашай парафіі, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту. У ІІ-ю Нядзелю Адвэнту асаблівым чынам будзем маліцца за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.
- З 1 па 24 снежня ў сакрыстыі перад або пасля Св. Імшы будзем запісваць на Душпастырскае адведванне сем’яў (каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня (пн).
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшы на наступны 2022 г.
- У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары (на беларускай і польскай мовах) на 2022 г., калядныя паштоўкі і іншыя дэвацыяналіі. “Калядныя свечкі” ад Карытас Гродзенскай дыяцэзіі будуць крыху пазней.
- Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыехаць ці прыйсці ў касцёл, але перад святамі жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваць і адведваць хворых будзем з сённяшняга дня да 11 снежня ўключна. Вялікая просьба не адкладваць на апошнія дні перад святамі, таму што распачнуцца споведзі ў парафіях Лідскага дэканату і мне будзе складаней знайці час.
- 4 снежня (сб) з 11.00 распачнецца перадсвяточная споведзь для старэйшых і хворых парафіянаў у в. Чахаўцы і Верх-Лідзе.
- Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 21 снежня (ат).
- Як памятаеце, 14 лістапада наша парафія матэрыяльна падтрымала будаўніцтва новага касцёла ў Мінску (у м-не Серабранка). Пробашч гэтай парафіі, кс. Аляксандр Мятліцкі SDB даслаў падзячны ліст для ўсёй нашай парафіі, у якім шчыра дзякуе за матэрыяльную падтрымку, дзякуючы якой атрымалася часткова аплаціць будаўнічыя працы.“Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага з Вас і Вашы сем’і ўсімі неабходнымі ласкамі, а мы ўсёй парафіяй узносім малітвы ў Вашых намерах. Божа адудзяч!” – напісаў у лісце да нашай парафіі ксёндз пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
- Таксама, 14 лістапада нашы парафіяне склалі ў скарбонку матэрыяльную дапамогу мігрантам. Гэтыя ахвяраванні былі перададзены Дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, якая займаецца дапамогай мігрантам.
- Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч ізноў звяртаецца з просьбай дапамагчы мігрантам. Таму, у скарбонку, якая змешчана перад алтаром, можна скласці свае дабравольныя ахвяраванні, якія будуць прызначаны на дапамогу мігрантам.
- Ёсць апошні нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і ахвяраванні. Жадаем Вам пабожнага і плённага распачацця Адвэнту і благаслаўлёнага новага тыдня!