Душпастырскія аб’явы Лiда 21.11.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІV НЯДЗЕЛЮ /В/

 

УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,

ВАЛАДАРА СУСВЕТУ

 

21.11.2021 г.

 

  • Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятаем сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяры на ўтрыманне семінарыстаў Гродзенскай Семінарыі можна скласці ў скарбонку перад алтаром. Таксама сёння Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу.

 

На св. Імшы а 10.00:

Таму, пасля аб’яваў будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

З літургічнага календара:

 

  • 22 лістапада (пн) – Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хораў і касцёльнай музыкі. Памятайма заўтра асаблівым чынам ў сваіх малітвах пра арганіста нашай парафіі, пана Андрэя.

 

  • 24 лістапада (ср) – Успамін святых Андрэя Зунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў  в’етнамскіх.

 

  • 25 лістапада (чц) – Каласансаўскі дзень у нашай парафіі і распачацце 40-гадзіннага набажэнства перад патранальным святам Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэтыя дні навуку да нас скіруе піяр а. Віталій Слука з Чавусаў. Ахвяры, якія будзем складаць на тацу ў гэтыя дні, будуць прызначаны для айца Віталія.

 

  • Расклад 40-гадзіннага набажэнства і Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў гэтыя дні наступны …

Парадак адарацыі на гэтыя дні вывешаны на дошцы аб’яваў пры выхадзе з касцёла, або можна запазнацца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • 27 лістапада (сб) – Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства. Дзякаваць а. Віталію за скіраваныя да нас навукі будзем падчас ранішняй св. Імшы а 9.00.

 

  • 28 лістапада (ндз) – І Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. У Беларусі новы пастырскі год будзе праходзіць пад дэвізам:“Праз адзінства, удзел і місію да Касцёла-супольнасці”. Таксама ў наступную нядзелю ў парафіяльным касцёле Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца “Канцэрт-малітва” у выкананні хора “Śpiewające sercem” адразу пасля св. Імшы а 18.00 гадз.

 

  • Памятайма, што надыходзячы перыяд Адвэнту – гэта час радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару ў адрозненні ад Вялікага посту. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам, сваім духовым жыццём, і каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.

 Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа а 7.00 (акрамя нядзелі).

 Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.

 На Рараты прыносім з сабой свечку, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную        і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2022 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г.

 

  • Аплаткі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску з наступнай нядзелі.

 

  • Ёсць новыя апошнія два нумары газеты „Слова Жыцця” і новы нумар часопіса „Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

 

  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews