Душпастырскія аб’явы Шчучын 21.11.2021

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ,

НЯДЗЕЛЮ ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.

/Год В – 2021/ — 21.11.2021

 

З літургічнага календара:

 

22 лістапада (панядзелак) - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хароў і касцёльнай музыкі.

 

23 лістапада (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

24 лістапада (серада) - успамін святых Мучанікаў з В’етнама.

 

25 лістапада (чацвер) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

 

27 лістапада (субота) – свята Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за Ордэн Піяраў.

 

28 лістапада (нядзеля) – І нядзеля Адвэнта. Заахвочваем, каб у гэты асаблівы перыяд літургічнага года больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца

благаслаўленне аплатак і ўжо можна будзе іх набываць, а таксама ў сакрыстыі можна набываць каляндары на 2022 год.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews