Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.11.2021

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год B – 2021/ — 14.11.2021

 

Сёння на працягу цэлага дня можна будзе скласці свае ахвяраванні да скарбонкі “Caritas” на дапамогу бежанцам на беларуска-польскай граніцы.

 

З літургічнага календара:

16 лістапада (аўторак) – урачыстасць НПМ Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, Апякункі Гродзенскай Дыяцэзіі.

 

17 лістапада (серада) – успамін св. Альжбеты Венгерскай (św. Elżbiety Węgierskiej), законніцы.

 

20 лістапада (субота) - успамін св. Рафала Каліноўскага, святара.

 

21 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (Chrystusa Króla). У нашай дыяцэзіі дзень малітв у інтэнцыі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Ахвяры, якія будуць складвацца ў наступную нядзелю, прызначаны на патрэбы Гродзенскай семінарыі.

Таксама ў гэты дзень пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- панядзелак, аўторак, серада і пятніца ў 9.15;

- чацвер і субота ў 18.15;

- у нядзелю ў 15.15.

Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.

 

  • Сказаць на 11.30: У наступную нядзелю падчас св. Імшы ў

11.30 міністранты ўрачыста адновяць сваю прысягу і новыя хлопцы будуць прыняты ў кандыдаты на міністрантаў.

Таксама адбудзецца прыняцце новых харыстак і аднаўленне харысткамі прысягі.

 

  • У сакрыстыі можна набыць рэлігійныя рэчы, а таксама

календар на 2022 год.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews