Душпастырскія аб’явы Лiда 14.11.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /В/

 

14.11.2021 г.

 

  • Сёння ў нашым парафіяльным касцёле госцім кс. Аляксандра Мятліцкага, салезіяна, пробашча парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (з м-на Серабранка). Там, ксяндзы-салезіяне будуюць касцёл і ёсць неабходнасць у малітоўнай і фінансавай падтрымцы. Пасля заканчэння св. Імшы выходзячы з касцёла можна будзе скласці свае ахвяраванні на далейшае будаўніцтва касцёла ў Мінску. Заахвочваю, каб падзяліцца часцінкай свайго сэрца і фінансава падтрымаць будаўніцтва новага касцёла ў Мінску.

 

  • Сёння 8-мы дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці.

 

З літургічнага календара:

 

  • 16 лістапада (ат) – Урачыстасць НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 17 лістапада (ср) – успамін св. Альжбеты Венгерскай.

 

  • 20 лістапада (сб) – успамін св. Рафала Каліноўскага, святара-законніка. У гэты дзень складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі адбудзецца а 18.30.

 

  • Таксама ў суботу 20 лістапада ў Лідзе ў парафіяльным касцёле Святой Сям’і сёстры з Кангрэгацыі дачок Марыі Беззаганнай урачыста адзначаць 100-годдзе свайго служэння на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сёстры гэтай законніцкай супольнасці не носяць адмысловага манаскага адзення (габіту), яны вядуць жыццё, уласцівае ўсім кансэкраваным асобам, у чыстасці, убостве і паслухмянасці. Сёстры нясуць служэнне ў Лідзе ў парафіі Св. Сям’і, а таксама ў парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі). Сёстры запрашаюць на Св. Імшу а 12.00.

 

  • 21 лістапада (ндз) – Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У гэты дзень будем маліцца ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Спадзяюся, што ў наступную нядзелю будзе з намі маліцца семінарыст з Гродзенскай Семінарыі. Таму, у наступную нядзелю пасля св. Імшаў выхадзячы з касцёла, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы Гродзенскай Семінарыі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, таксама запісваем інтэнцыі на наступны 2022 г.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць розныя дэвацыяналіі і  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2022 г.

 

  • Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў з клопатам пра сваё здароўе і бліжняга.

 

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

 

  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і ахвяраванні. Жадаем усім добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews