Душпастырскія аб’явы Лiда 07.11.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /В/

 

07.11.2021г.

 

  • Сёння 7 лістапада – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Будзе малітва Аб вечным жыцці для памерлых ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашага касцёла.

 

  • Сёння 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Паводле распараджэння кс. б-па Аляксанра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

З літургічнага календара:

 

  • 9 лістапада (ат) – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

 

  • 10 лістапада (ср) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

  • 11 лістапада (чц) – успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.

 

  • 12 лістапада (пт) – успамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.

 

  • 14 лістапада (ндз) – Сусветны Дзень бедных (адзначаецца ўжо 6-ты год). Таксама ў наступную нядзелю ў нашым касцёле будзем гасціць кс. Аляксандра Мятліцкага, салезіяна, пробашча парафіі св. Яна Хрысціцеля і настаяцеля салезіянскай супольнасці ў Мінску (з м-на Серабранка). Там ксяндзы салезіяне будуюць касцёл і ёсць патрэба ў малітоўнай і фінансавай падтрымцы. Ксёндз-госць прамовіць падчас ўсіх св. Імшаў казанні, а пасля заканчэння кожнай св. Імшы перад уваходам у касцёл можна будзе скласці свае ахвяраванні на далейшае будаўніцтва касцёла ў Мінску. Таму, заахвочваю, каб хто як можа, падтрымаць будаўніцтва касцёла.

 

Выпамінкі на гэтым тыдні:

Сёння ружанец у 17.15 і а 18.00 св. Імша.

8,9,10 лістапада – ружанец у 17.45 і а 18.30 св. Імша.

10-га лістапада а 18.30 адбудзецца апошняя 10-ая св. Імша за памерлых.

 

  • Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі адбудзецца 20 лістапада (сб) а 18.30.

 

  • У школьнікаў сёння завяршаюцца канікулы, таму заняткі па рэлігіі для школьнікаў і дарослых распачнуцца ўжо на гэтым тыдні.

 

  • Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, таксама і на наступны 2022 г.

 

  • Яшчэ ёсць апошні нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць дэвацыяналіі і календары (на беларускай і польскай мовах) на 2022 г.

 

  • Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія на працягу двух месяцаў (верасня-кастрычніка) дапамагалі прыбіраць апаўшае лісце з бярозаў на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог адудзячыць Вам за прысвечаны час і працу!

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць і ахвяраванні. Жадаем усім добрага нядзельнага дня, выдатнага настрою і плённага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews