Душпастырскія аб’явы Лiда 24.10.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /В/

 

24.10.2021 г.

  • Праз тыдзень завершыцца месяц ружанцовай малітвы.

Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы асабліва ў гэты апошні тыдзень кастрычніка:

Штодзённа а 18.00.

Для дзяцей: ат, ср, чц – у 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. У нядзелю ружанец у 17.30.

 

З літургічнага календара:

 

  • 25 верасня (пн) – Каласансаўскі дзень. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас вячэрняй св. Імшы ў гонар св. Юзафа Каласанса будзем выпрошваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Сардэчна запрашаем.

 

  • 28 кастрычніка (чц) – свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. У гэты дзень свае імяніны святкуе кс. абп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Памятайма пра яго ў нашых малітвах і даручайма Богу дастойнага імянінніка.

 

  • 31 кастрычніка (ндз) – Урачыстаць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія будзе дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні, дэдыкацыя якой адбылася 25 жніўня 2017 г. Памятайма ў нашых малітвах ахвярадаўцаў, дарчынцаў і святароў, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.

 

  • Св. Імша і выпамінкавы ружанец на могілках у Верх-Лідзе адбудзецца 31 кастрычніка (ндз) а 14.00.

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем з 1 па 10-е лістапада. Малітва за памерлых (ружанец і     Св. Імша) будзе распачынацца ў 17.45, а ў нядзелю 7 лістапада  ў 17.15.
  • У наступную нядзелю напрыканцы св. Імшы а 10.00 будзем вітаць дк. Аляксандра Гецэвіча, піяра, які распачне служэнне ў нашай парафіі згодна з рашэннем Правінцыяльнага Настаяцеля Ордэна Піяраў. Апоші год дыякан служыў у Шчучыне, а з заўтрашняга дня ён распачне служэнне ў нашай парафіі, якое дапаможа яму ў падрыхтоўцы да святарскага пасвячэння ў адпаведным часе.

 

  • Мы ўсе павінны паклапаціцца пра тое, каб перад надыходзячай урачыстасцю Усіх святых і успамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі (найлепш жывыя), але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя. Ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2022 г.

 

  • У касцёльным кіёску ўжо можна набываць календары (на беларускай ці польскай мовах) на 2022 г., а таксама лампадкі.

 

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваю браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх парафіянаў, каб у касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады. Уваходзім у касцёл у масцы, карыстаемся антысептыкам для рук і захоўваем дыстанцыю да другой асобы (рэгулюем гэта асабіста). Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў адказна і з клопатам  аб сабе і іншых.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Няхай Бог адудзячыць усім Вам за ахвяраванні на патрэбы касцёла і нашай парафіі! Жадаю ўсім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews