Душпастырскія аб’явы Лiда 17.10.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXІX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /В/

 

17.10.2021 г.

 

  • Сёння 17 кастрычніка (ндз) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія сёння збіраюцца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.

 

  • Сёння а 12.00 у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбудзецца Св. Імша падзякі за служэнне   ў Гродзенскай дыяцэзіі дапаможнага біскупа і Генеральнага вікарыя дыяцэзіі кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У панядзелак 18 кастрычніка а 12.00 у Гродне ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабэрнардынскім) падзякуюць біскупу Юзафу святары   і манаскія асобы, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.00.

Для дзяцей: ат, ср, чц – у 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену        ў школе. У нядзелю: у 17.30. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

З літургічнага календара:

 

  • 18 кастрычніка (пн) – Свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.

 

  • 22 кастрычніка (пт) – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.

 

  • 23 кастрычніка (сб) – Падчас урачыстай святой Імшы                 ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску      а 11.00, адбудзецца цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага Папам Францішкам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
  • Нагадваю, што ў нашым касцёле кожную пятніцу а 9.00 цэлебруецца св. Імша за ўсіх ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашай святыні.

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаю запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем з 1 па 10-е лістапада. Малітва за памерлых (ружанец        і Св. Імша) будзе распачынацца ў 17.45, а ў нядзелю 7 лістапада  ў 17.15.

 

  • Св. Імша і выпамінкавы ружанец на могілках у Верх-Лідзе адбудзецца 31 кастрычніка (ндз) а 14.00.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя             і складковыя. Ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2022 г.

 

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваю браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікая просьба да ўсіх парафіянаў, каб у касцёле захоўваць прафілактычныя санітарныя захады. Уваходзім у касцёл              у масцы, карыстаемся антысептыкам для рук і захоўваем дыстанцыю да другой асобы (рэгулюем гэта асабіста).                 У сакрыстыю ўваходзім у масцы і захоўваем бяспечную сацыяльную дыстанцыю. Калі хтосьці пачуваецца кепска і мае наступныя сімптомы: адчувае слабасць, млоснасць, болі ў цягліцах, галаўны боль, мае тэмпературу, кашаль ці насмарк, абцяжаранае дыханне, вялікая просьба ўстрымацца ад прыходу ў касцёл і іншыя публічныя месцы і маліцца дома. Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў адказна і з клопатам  аб сабе і іншых.

 

  • У касцёльным кіёску ёсць магчымасць набыць розныя дэвацыяналіі, лампадкі, а таксама календары на 2022 г.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні. Жадаю ўсім Вам добрай нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews