Душпастырскія аб’явы Шчучын 17.10.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ - 17.10.2021

 

З літургічнага календара:

Сёння Сусветны Місійны Дзень (ад 1926 г.). Усе ахвяры з гэтага дня будуць пераданы на патрэбы місій.

 

18 кастрычніка (панядзелак) - свята св. Лукі Евангеліста, апекуна медыцынскай службы.

Таксама ў гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы.

 

19 кастрычніка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

22  кастрычніка (пятніца) – успамін св. Яна Паўла II, папы.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30

 

  • Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы – 2021

Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы – сусветная ініцыятыва, арганізаваная “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Яе мэта – папулярызаваць ружанцовую малітву сярод дзяцей і іх бацькоў, аб’яднаць свет перад абліччам праблем і крызісаў, якія ён сёння перажывае. У мінулым годзе акцыя сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў: больш за паўмільёна дзяцей з 136 краін свету – у тым ліку з Беларусі. Сёлета Беларусь таксама далучыцца да гэтай важнай сусветнай ініцыятывы.

Малітоўная акцыя Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы ў Беларусі распачнецца 18 кастрычніка (панядзелак) у 18.00

Просім усіх дзетак і бацькоў, у гэты дзень, узяць з сабой свечкі ці ліхтарыкі.

 

 

  • У наступную нядзелю (24 кастрычніка) на св. Імшах а 10.00 і

11.30 гадз. будзем дзякаваць дк. Аляксандру за паслугу ў нашай парафіі на працягу мінулага года. Згодна з разпараджэннем Айца Правінцыяла дк. Аляксандр накіроўваецца да працы ў Ліду.

Таксама ў гэты дзень будзем вітаць у нашай парафіі бр. Паўла Пастушына.

 

  • Для дарослых якія прагнуць прыгатавацца да сакраменту

Бежмавання заняткі будуць адбывацца ў кляштары ў пятніцы пасля вечаровай Імшы.

 

  • Кожны панядзелак пасля св. Імшы а 19.00 гадз. будуць

праходзіць ўрокі рэлігіі для дарослых. Шчыра запрашаем на гэтыя сустрэчы!

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,

можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2022 год.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews