Душпастырскія аб’явы Лiда 10.10.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXVІІІ Звычайную Нядзелю /В/

 

10.10.2021г.

 

  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.

Для дзяцей: ат, ср, чц – у 9.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Вялікая просьба, заходзячы ў сакрыстыю апранаць маску. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 10-е лістапада. Малітва будзе распачынацца ў 17.45, а ў нядзелю ў 17.15.

 

З літургічнага календара:

 

  • 14 кастрычніка (чц) – Дзень маці — міжнароднае свята. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу. Таму ў гэты дзень будзем маліцца за нашым матуль: як жывых, так і тых, хто адышоў у вечнасць. Да такой малітвы таксама нас заахвочваюць біскупы нашай краіны.

 

  • 15 кастрычніка (пт) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла.

 

  • 17 кастрычніка (ндз) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збіраныя падчас св. Імшаў у наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы місій.

 

  • Абавязковы масачны рэжым па ўсёй краіне пачаў дзейнічаць ад учорашняга дня (09.10). Нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах зараз з’яўляецца абавязковым. Узмацняць меры прафілактыкі прымушае няпростая эпідэміялагічнае становішча. Ахоўныя маскі цяпер абавязкова трэба выкарыстоўваць у пудлічных месцах. Без маскі можна знаходзіцца толькі на адкрытым паветры. Пакуль ўпор на індывідуальную адказнасць, падкрэсліваюць у Міністэрстве аховы здароўя. Кантраляваць выкананне патрабаванняў будзе санітарна-эпідэміялагічная служба, а таксама міліцыя. Райвыканкам ужо цікавіўся раскладам св. Імшаў у нашым парафіяльным касцёле, таму кантроль і тут магчымы.

 

  • Пастыр Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч у сувязі з далейшым распаўсюджваннем эпідэміі каранавірусу i высокай лічбай захворванняў, якая ў кантэксце восеньска-зімовага перыяду павялічваеццa, а таксама з клопатам пра здароўе і жыццё жыхароў Гродзенскай дыяцэзіі нагадвае пра важнасць захавання ўсіх магчымых сродкаў бяспекі. Іерарх просіць духавенства і вернікаў дыяцэзіі выконваць загады і распараджэнні службаў аховы здароўя і грамадскага парадку. Біскуп нагадвае таксама пра актуальную дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама тым, хто імі апякуецца, і тым, хто адчувае страх захварэць. Яны могуць удзельнічаць у святой Імшы з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі і прымаць духоўную Камунію (напр. Канал Гродна плюс а 15.00).

 

  • У сувязі з няпростым эпідэміялагічным становішчам, з клопатам пра здароўе кожнага з нас, прашу, каб у касцёле ўсе былі ў масках і па магчымасці захоўвалі бяспечную сацыяльную дыстанцыю. Памятаем, што не цалуем крыж, а кланеемя перад ім, і не перадаем рукой знак супакою.

 

  • Сёння пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў нашай парафіі. Запрашаю!

 

  • Наступны ўрок рэлігіі для дарослых будзе 18 кастрычніка (панядзелак) а 19.15 у класе.

 

  • У касцёльным кіёску ёсць магчымасць набыць лампадкі, а таксама календары на 2022 г..

 

  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, таксама і на наступны 2022 г.

 

  • Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні. Жадаю ўсім Вам добрай нядзелі і плённага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews