Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.10.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ - 10.10.2021

 

Сёння пасля св. Імш просьба падыйсці ў сакрыстыю тым асобам, якія належаць да каталіцкага руху “Маргарыткі”.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

12 кастрычніка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 кастрычніка (серада) - першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Дзень Фацімскі. Шчыра ўсіх запрашаем на св. Імшу і Адарацыю Найсв. Сакрамэнту. Сэнс 40-гадзіннага набажэнства заключаецца менавіта ў тым, што праз сорак гадзін перад адпустам молімся да Пана Езуса выстаўленнага ў Найсв. Сакрамэнце. Запрашаем прынамсі на некалькі хвілін Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі ад 17.00 гадз. У 18.30 ружанец для дзяцей і моладзі. У гэтым месяцы выключна, у сувязі з тым што будзе ружанец для дзяцей і моладзі, усе просьбы і падзякі да Бога праз пасрэдніцтва МБ Фацімскай будуць прачытаны адразу пасля ружанца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

40-гадзіннае набажэнства будзе правадзіць кс. Уладзіслаў Сурвіла, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (Смаргонскі раён).

 

14 кастрычніка (чацвер) - другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Св. Імшы з казаннем а 10.00 і 19.00 гадз. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 10.00 гадз. да 12.30 гадз. і пасля абеда ад 17.00 гадз. да 18.30. Усіх шчыра запрашаем на св. Імшу ў другі дзень набажэнства, а таксама на малітву перад выстаўленным Найсв. Сакрамэнтам.

 

 

 

15  кастрычніка (пятніца) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на урачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., другая св. Імша толькі а 19.00 гадз. У пятніцу кожны шчучынскі парафіянін павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.

 

17 кастрычніка (нядзеля) – Сусветны Місійны Дзень (ад 1926 г.). Усе ахвяры з гэтага дня будуць пераданы на патрэбы місій.

Таксама ў гэты дзень пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30

 

  • У сувязі с адпустовай урачыстасцю 15 кастрычніка (пятніца) не

будзе ўрокаў рэлігіі.

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,

можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2022 год.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews