Душпастырскія аб’явы Лiда 03.10.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXVІI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /В/

 

03.10.2021г.

 

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

 

  • Сёння ў Беларусі Дзень настаўніка. Гэты дзень ёсць амаль у кожнай краіне свету, бо гэта адна з важнейшых прафесій. Менавіта настаўнік мае моцны ўплыў на фармаванне асобы. Таму, сёння асаблівы дзень малітвы за настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. Памятайма аб іх у сваіх малітвах.

 

  • Распачаўся месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства:

Штодзённа а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой).

Для дзяцей: ат, ср, чц – а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

У нядзелю: а 17.30 (перад вячэрняй св. Імшой).

Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

З літургічнага календара:

 

  • З сённяшняга дня па 31 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Ёсць спецыяльныя карткі на століку. Пасля св. Імшы можна будзе ўзяць. Калі ласка, вялікая просьба пісаць выразна і не скланяць прозвішчы і імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Напрыклад: ++Міцкевіч: Тадэвуш, Юзаф, Станіслаў, Марыя і г.д. Спачатку пішам прозвішча, а потым пералічваем ўсе імёны. Маліцца за блізкіх памерлых будзем падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 10-га лістапада. Пачатак выпамінкавай малітвы ружанцовай будзе ў 17.45. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых.

 

  • 4 кастрычніка (пн) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.

 

  • 5 кастрычніка (ат) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, законніцы.

 

  • 6 кастрычніка (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18.30. У гэты дзень прыпадае 25-я гадавіна смерці кс. дзекана Станíслава Роека, піяра і шматгадовага пробашча Лідскай Фары. Памятайма пра яго ў нашых малітвах.

 

  • 7 кастрычніка (чц) – успамін НПМ Ружанцовай. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • У наступную нядзелю (10 кастрычніка) пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў нашай парафіі. Запрашаю!

 

  • Урокі рэлігіі для дарослых праходзяць кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе.

 

  • З сённяшняга дня ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2022 г.

 

  • Ёсць апошні нумар часопіса “Ave Maria” і новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску есць магчымасць набыць розныя дэвацыяналіі, фігуркі, абразы, лампадкі, а таксама чатыры віда календароў на 2022 год (можна выбраць сабе той, які даспадобы!)

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за Вашы ахвяраванні. Жадаю ўсім Вам добрага, нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews