Душпастырскія аб’явы Шчучын 03.10.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXVIl ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 03.10.2021

 

Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная Адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва аб ласку здароўя і апекі Маці Божай для ўсіх параф’ян, асабліва аб ласку выздараўлення для хворых на каранавірус.

Таксама сёння асаблівым чынам молімся за настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

 

З літургічнага календара:

4 кастрычніка (панядзелак) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.

 

5 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

7 кастрычніка (чацвер) - успамін НПМ Ружанцовай.

Першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў

нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30

 

 

 

  • Ад аўторку 05 кастрычніка ў  сакрыстыі перад або пасля

кожнай св. Імшы будзем запісываць памерлых на “Выпамінкі”. Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне/в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулыя гады. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.

Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. Пасля кожных выпамінак будзе таксама адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых падчас выпамінак.

На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.

 

  • У наступную нядзелю пасля св. Імш просьба падыйсці ў

сакрыстыю тым асобам, якія належаць да каталіцкага руху “Маргарыткі”.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

У сувязі са складанай эпідэміалагічнай сітуацыяй просім

прыходзіць у касцёл у масках.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews