Душпастырскія аб’явы Лiда 26.09.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXVІ Звычайную Нядзелю /В/

 

26.09.2021г.

 

З літургічнага календара:

 

  • 27 верасня (пн) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

 

  • 28 верасня (ат) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

  • 29 верасня (ср) – свята свв. Міхала, Габрыэля і Рафала, Арханёлаў.

 

  • 30 верасня (чц) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

  • 1 кастрычніка (пт) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Распачынаецца месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе адбывацца: штодзённа а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой), а ў нядзелю а 17.30.
  • Ружанцовае набажэнства для дзяцей будзе ў аўторак, сераду і чацвер. У 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – ружанец будзе для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

Заахвочваем і сардэчна запрашаем на супольную ружанцововую малітву ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях. 1 кастрычніка — гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцовай малітвы перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 2 кастрычніка (сб) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў і першая субота месяца. Раніцай а 9.00 будзе складковая св. Імша за памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцовай малітвы перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 3 кастрычніка – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

 

  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.

 

  • З 3 па 31 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Калі ласка, вялікая просьба пісаць выразна і не скланяць прозвішчы і імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Напрыклад: ++Міцкевіч: Тадэвуш, Гэлена, Станіслаў, Марыя і г.д. Спачатку пішам прозвішча, а потым пералічваем ўсе імёны. Хто са старэйшых асоб можа добра ўжо не бачыць і не можа ўжо граматна напісаць, то папрасіце дзяцей, унукаў, ці кагосьці са знаёмых каб Вам дапамаглі напісаць, бо ў сакрыстыі святар не будзе запісваць, а толькі прымаць Вашу запіску. Маліцца за нашых блізкіх памерлых будзем падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 10-га лістапада. Пачатак малітвы ў 17.45. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых, якіх будзем даручаць Пану Богу ў сёлетніх выпамінках.

 

  • Ад наступнай нядзелі (3 кастрычніка) ужо будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2022 г.

 

  • Урокі рэлігіі для дарослых распачнуцца 27 верасня і будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама, хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся на катэхезу, то трэба прыйсці ў сакрыстыю і даведацца пра расклад заняткаў.

 

  • У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць апошні нумар часопіса “Ave Maria” і газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаю ўсім Вам добрага, нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews