Душпастырскія аб’явы Лiда 19.09.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXV Звычайную Нядзелю /В/

 

19.09.2021г.

 

Сёння паводле распараджэння нашага Пастыра, ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

З літургічнага календара:

 

  • 20 верасня (пн) – Успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

 

  • 21 верасня (ат) – свята св. Мацвея, апостала.

 

  • 23 верасня (чц) – успамін св. Айца Піо, святара і законніка.

 

  • 25 верасня (сб) – Каласансаўскі дзень. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар св. Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Сардэчна запрашаем.

 

  • У нашай парафіі ўжо распачалася катэхеза (урокі па рэлігіі). Хто са школьнікаў яшчэ па нейкіх прычынах не запісаўся, калі ласка, трэба прыйсці даведацца ў сакрыстыю, або запазнацца з планам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыйсці запісацца непасрэдна на ўрок.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса „Ave Maria”. Заахвочваю браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаю ўсім Вам добрага, восеньскага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews