ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2021/ — 19.09.2021
Сёння пасля Св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца спатканне для “Зелаторак” св. Ружанца.
З літургічнага каляндара:
20 верасня (панядзелак) – успамін Карэйскіх мучанікаў.
21 верасня (аўторак) - свята св. Мацвея (Mateusza), апостала і евангеліста.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
23 верасня (чацвер) – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара і законніка.
25 верасня (субота) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!
26 верасня (нядзеля) - пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.
Іншыя аб’явы:
- З 13 верасня (панядзелак) запісываем інтэнцыі св. Імшаў на 2022
- Да наступнай нядзелі, пры алтары Св. Крыжа знаходзіцца
кошык у які можна скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад:
сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- У сувязі са складанай эпідэміалагічнай сітуацыяй просім
прыходзіць у касцёл у масках.
- Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.