Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXІV Звычайную Нядзелю /В/
12.09.2021г.
З літургічнага календара:
- 13 верасня (пн) – успамін св. Яна Хрызастома (Залатавýснага) біскупа і доктара Касцёла.
- 14 верасня (ат) – свята Узвышэння Св. Крыжа. Парафіяльны адпуст у Лідскай Фары. Адпустовая Св. Імша адбудзецца а 13.00 гадз. Пробашч кс. Уладзімір Г. усіх сардэчна запрашае!
- 15 верасня (ср) – успамін НПМ Балеснай.
- 16 верасня (чц) – успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, біскупа і мучаніка.
- 17 верасня (пт) – успамін св. Хільдэгарды Бінгенскай, законніцы (бэнэдыктынкі).
- 18 верасня (сб) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
- 16-18 верасня – Традыцыйна будзем адзначаць Квартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. Таму ў гэтыя дні асабліва будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
- У наступную нядзелю 19 верасня паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- У нашай парафіі ўжо распачаліся ўрокі па рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, калі ласка, прыйдзіце даведацца ў сакрыстыю, або запазнайцеся з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзьце непасрэдна на ўрок.
- Запрашаю хлапчукоў пасля І Св. Камуніі ў кандыдаты ў міністранты, а таксама дзяўчынкаў і хлапчукоў у дзіцячы хор.
- Нагадваю, што першая катэхеза для дарослых адбудзецца 27 верасня а 19.15 . Усіх ахвотных сардэчна запрашаю!
- У сакрыстыі можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў складковыя і індывідуальныя напрыклад: з нагоды дня нараджэння, гадавіны сужэнскага жыцця, юбілеі, аб здароўі і патрэбных Божых ласках, аб дарах Духа св. у вучобе, а таксама за нашых блізкіх памерлых, якія асабліва патрабуюць нашай малітвы і ў іншых інтэнцыях блізкіх вашаму сэрцу.
- Ёсць новы нумар часопіса „Ave Maria” і газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваю браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаю ўсім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!
а. Аляксандр Махнач SP,
пробашч парафіі