ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2021/ — 12.09.2021
З літургічнага каляндара:
13 верасня (панядзелак) - у нашай парафіі — Дзень Фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства фацімскае і працэсія вакол тэрыторыі каля касцела.
Таксама ў гэты дзень успамінаем св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла.
14 верасня (аўторак) - свята Ўзвышэння Святога Крыжа (Podwyższenie Krzyża Św.).
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
15 верасня (серада) – успамін НПМ Балеснай.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадз. адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі за ўсіх ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.
16 верасня (чацвер) – успамін св. Карнэлія (św. Korneliusza), рымскага папы, і Кіпрыяна (św. Cypriana), біскупа, мучанікаў,
У гэты дзень таксама ў Ордэне Піяраў успамін бл. Антонія Шварца (bł. Antoniego Szwarca), заснавальніка Кангрэгацыі Каласанцінаў.
18 верасня (субота) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
16-18 верасня – Kвартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.
19 верасня (нядзеля) - у наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- На гэтым тыдні ўжо распачынаем урокі рэлігіі. Хто яшчэ не
паспеў запісацца і не ведае, калі трэба прыйсці, то ў сакрыстыі можна атрымаць адпаведную інфармацыю.
- З 13 верасня (панядзелак) пачынаем запісваць інтэнцыі св.
Імшаў на 2022 г.
- 19 верасня (нядзеля) пасля Св. Імшы а 10.00 гадзіне
адбудзецца спатканне для “Зелаторак” св. Ружанца.
- Да канца верасня, пры алтары Св. Крыжа знаходзіцца кошык у
які можна скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.