Душпастырскія аб’явы Лiда 05.09.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXІІІ Звычайную Нядзелю /В/

 05.09.2021г.

  • Сёння Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы            а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту                  і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: Малітва         ў інтэнцыі аб Божым благаслаўленні ўсіх школьнікаў і студэнтаў, педагогаў і выкладчыкаў у новым навучальным і акадэмічным годзе.

 

З літургічнага календара:

 

  • З 7 верасня ў нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі рэлігіі. Хто         з вучняў яшчэ не запісаўся на мінулым тыдні, то калі ласка, трэба запазнацца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і прыйсці запісацца ўжо непасрэдна на ўрок.

 

  • 8 верасня (ср) –  свята Нараджэння НПМ (па-народнаму: багач).    У гэты дзень напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

 

  • Запрашаем хлапчукоў пасля І Св. Камуніі ў кандыдаты                       ў міністранты, а таксама дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы хор. Запісацца можна сёння ў сакрыстыі пасля св. Імшы.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя                    і складковыя.

 

  • У касцёльным кіёску ёсць магчымасць набываць календары на     2022 г., а таксама абразы, ружанцы, Бібліі, фігуркі і іншыя дэвацыяналіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі і з раскладам катэхезы нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за вашы ахвяраванні, а таксама тым, хто ахвяроўвае кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў пятніцу вечарам перад або пасля вячэрняй св. Імшы. Няхай Бог усім Вам адудзячыць! Жадаю ўсім добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews