Душпастырскія аб’явы Шчучын 05.09.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 05.09.2021

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц верасень: малітва за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Сёння ў 11.30 св. Імша на распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў.

 

З літургічнага календара:

7 верасня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

8 верасня (серада) – літургічнае свята Нараджэння Найсв. Панны Марыі. Пасля ўсіх Імшаў благаслаўленне зерня на сяўбу (poświęcenie ziarna siewnego).

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • З 13 верасня (панядзелак) пачынаем запісваць інтэнцыі св.

Імшаў на 2022 г.

 

  • 7 і 8 верасня (аўторак і серада), у кляштары, у класах з 11.00 да

12.30 і з 15.00 да 18.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1

па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запісваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз.

Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам ад 4 класа і старэшым у дзіцячы і моладзевы хоры.

  • Да канца верасня, пры алтары Св. Крыжа знаходзіцца кошык у

які можна скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.

 

  • Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб

можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews