“Канікулы з Богам” у Лiдзе

IMG_9884

З 15 па 22 жніўня ў парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда — Індустрыяльны) праходзілі “Канікулы з Богам”. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца штогодняй традыцыяй для ўсіх парафіян. “Канікулы з Богам”- касцёльны лагер, у якім дзеці бавяць час з карысцю для сябе.

У гэтым годзе колькасць удзельнікаў склала трыста сорак дзяцей. Яны былі падзеленыя на 10 груп, у залежнасці ад узросту. У кожнага з іх былі важатыя, якія даглядалі за дзецьмі і весела праводзілі з імі час. У гэтым годзе айцец Аляксандр, пробашч парафіі, даў дазвол старшакласнікам паспрабаваць сябе ў ролі выхавацеляў. Моладзь адзначыла, что напачатку было няпроста, але жаданне зрабіць свята для дзяцей пераадольвала ўсе цяжкасці.

Пачалося усё з нядзельнай імшы, на якой ксёндз-пробашч парафіі афіцыйна распачаў гэтае мерапрыемства. У гэтым годзе лагер меў дэвіз “ Са Святым Юзафам у школе Хрыста”, таму напачатку кожнага дня святар распавядаў дзецям пра асобу Святога Юзафа. Напрацягу тыдня дзяцей чакалі розныя забавы,якія не дазвалялі ім сумаваць. Напрыклад, на чацверг прыпаў дзень спорту. Для дзяцей былі арганізаваны спаборніцтвы рознага характару, пачынаючы з скачкоў і заканчваючы спартыўнай віктарынай. За кожнае выкананае заданне даваліся балы. Тыя каманды, якія набралі найбольшую колькасць , атрымалі салодкія падарункі. У пятніцу адбыўся дзень талентаў. Усе дзеці мелі магчымасць прадэманстраваць тое, што яны робяць лепш за ўсё. У некаторых гэта спевы, танцы, а ў другіх — ігранне на музычных інструментах ці выразнае чытанне вершаў. Лепшыя ўдзельнікі атрымалі падарункі і парадавалі глядачоў сваім выступленнем на канцэрце ў суботу.

Скончыўся гэты вясёлы тыдзень таксама нядзельнай імшой, на якой айцец Аляксандр ад ўсяго сэрца адудзячыў парафіянам за дапамогу, дзякуючы якой адбылося гэта своеасаблівае свята для дзяцей і моладзі.

Ангеліна Лашко

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews