Душпастырскія аб’явы Лiда 29.08.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXІІ Звычайную Нядзелю /В/

 

 

  • 29 жніўня а 11.30 адбылася св. Імша на распачацце новага навучальнага, катэхетычнага і акадэмічнага года з благаслаўленнем школьных прыладаў.

 

З літургічнага календара:

 

  • 1 верасня (ср) – Распачацце новага навучальнага, катэхетычнага і акадэмічнага года (Дзень ведаў). Таксама гэта дзень малітвы за ўсіх загінулых падчас ІІ Сусветнай вайны. У бягучым годзе прыпадае 82-ая гадавіна выбуху гэтай вайны. Будзем маліцца аб супакоі ў свеце, а таксама аб клопаце пра стварэнне з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.

 

– Набажэнства да МБ Нястомнай дапамогі і складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ распачнецца а 18.30.

 

  • 2 верасня (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.

 

  • 3 верасня (пт) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і дК. Гэта першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.

 

  • 4 верасня (сб) – успамін бл. с. Стэлы і 10-ці паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 5 верасня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

     Інтэнцыя на месяц верасень: Будзе малітва ў інтэнцыі аб Божым благаслаўленні ўсіх школьнікаў і студэнтаў, педагогаў і выкладчыкаў у новым навучальным і акадэмічным годзе.

  • Запіс школьнікаў на катэхезу (урокі па рэлігіі) ад 1 да 11 кл. абавязковы! Запіс будзе адбывацца на працягу двух дзён 1 верасня (ср) ад 15.00-17.30 і 2 верасня (чц) ад 11.00-13.00 і ад 14.30-17.30 у катэхетычным класе. Для зацікаўленых, інфармацыя на дзвярах уваходу ў катэхетычную частку (там дзе класы). Урокі ўжо распачнуцца ад наступнага тыдня (г.зн. ад 7 верасня!)

Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі:

І год падрыхтоўкі – 3 клас (або старэйшыя, хто прапусціў катэхезу ў 3 класе);

ІІ год падрыхтоўкі – 4 клас (або старэйшыя, хто ўжо прайшоў першы год падрыхтоўкі ў с. Тэрэсы).

Усе дзеці (хто навучаўся ў мінулым годзе, ці не навучаўся) прыходзяць запісвацца ў аўторак ці сераду. Увага! Толькі дзеці з ІІ-га года падрыхтоўкі да І Св. Камуніі запісваюцца асабіста ў с. Тэрэсы (іх бацькі ўжо пра гэта ведаюць).

Падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання:

І год падрыхтоўкі – 8 клас.

ІІ год падрыхтоўкі – 9 клас і старэйшыя класы.

Вельмі важна каб школьная моладзь, якая заканчвае базавую школу прыняла сакрамэнт бежмавання, таму што некаторыя паступаюць пасля 9-га класа ў каледжы ці іншыя навучальныя ўстановы і ўжо складаней прайсці падрыхтоўку да бежмавання. Таму, заклікаю бацькоў, каб пракантралявалі сваіх дзяцей, каб у 8-9 кл. яны прайшлі двухгадовую падрыхтоўку да сакрамэнту канфірмацыі.

Таксама будзе набірацца група для дарослых і працуючай моладзі, якія з розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Просьба да дарослых, каб запісвацца ў сакрыстыі на працягу тыдня да наступнай нядзелі ўключна.

- Запрашаем у міністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі. Запісацца можна падчас запісу на ўрокі па рэлігіі.

- Запрашаем дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы хор. Магчыма хтосьці грае на інструментах – гэта толькі вітаецца! Запісацца можна падчас запісу на ўрокі па рэлігіі.

- У гэтым навучальным годзе ў нашай парафіі працягнуцца ўрокі па рэлігіі і для дарослых. Падчас гэтых заняткаў будзем пазнаваць глыбей нашу веру, Св. Пісанне, навучанне Касцёла, Літургію і многае іншае. Сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Першая сустрэча пасля летняга перапынку адбудзецца 27 верасня ў панядзелак. Усіх ахвотных (сталых вучняў і новых) сардэчна запрашаем!

- Нагадваем, што ў нашай парафіі да сакрамэнту хросту прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за 2 тыдні перад планаванай датай хросту. Што тычыцца падрыхтоўкі да шлюбу, то прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за тры месяцы перад планаванай датай шлюбу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У касцёльным кіёску ўжо ёсць магчымасць набываць календары на 2022 г. ад выдавецтва Michalineum з прыгожымі выявамі Маці Божай, а таксама каляндар на 2022 г. з Санктуарыя МБ у Тракелях. Ёсць таксама магчымасць набыць абразы, ружанцы, Бібліі, фігуркі і іншыя дэвацыяналіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за вашы ахвяраванні, а таксама дзякуй усім тым, хто ахвяроўвае кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў пятніцу вечарам перад або пасля вячэрняй св. Імшы. Няхай Бог усім Вам адудзячыць! Жадаю ўсім добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews