Душпастырскія аб’явы Шчучын 29.08.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 29.08.2021

 

 

З літургічнага календара:

31 жніўня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

1 верасня (серада) - адзначаецца 82 гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. У гэты дзень молімся за ахвяры вайны і супакой на зямлі.

 

2 верасня (чацвер) - першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства!

 

3 верасня (пятніца) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. Першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Асабліва заахвочваем дзяцей і моладзь, каб распачынаючы новы навучальны год, прыступілі да споведзі і св. Камуніі.

 

4 верасня (субота) - ўспамін бл. с. Стэллы і 10 Паплечніц (Towarzyszek), мучаніц з Навагрудка. Першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

5 верасня (нядзеля) – першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.  Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц верасень: малітва за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Таксама ў гэты дзень на св. Імшы ў 11.30 распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў. На гэтую св. Імшу асабліва запрашаем усіх школьнікаў і настаўнікаў.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • З 13 верасня (панядзелак) пачынаем запісваць інтэнцыі св.

Імшаў на 2022 г.

 

  • 7 і 8 верасня (аўторак і серада), у кляштары, у класах з 11.00 да

12.30 і з 15.00 да 18.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1 па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запісваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз.

  • Да канца верасня, пры алтары Св. Крыжа знаходзіцца кошык у

які можна скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.

 

  • Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб

можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews