Душпастырскія аб’явы Лiда 01.08.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХVІІІ Звычайную Нядзелю /В/

 

01.08.2021г.

 

  • Сёння 1 жніўня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

     Інтэнцыя на месяц жнівень: Будзе малітва ў інтэнцыі аб цвярозасці ў нашых сем’ях і аб вызваленні ўсіх залежных ад алкаголю і іншых залежнасцяў.

 

  • 2 жніўня (пн) – успамін Маці Божай Анёльскай. У гэты дзень можна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і такая назва: Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання адпусту: прысутнасць у нядзелю ў касцёле, не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка).

 

  • 4 жніўня (ср) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, заступніка ўсіх святароў. Набажэнства да МБ Нястомнай Дапамогі і складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз Яе заступніцтва распачнецца а 18.30.

 

  • 5 жніўня (чц) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай). Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.

 

  • 6 жніўня (пт) – свята Перамянення Пана. Гэта першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.

 

  • 7 жніўня (сб) – Першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

 

  • З 15 па 22 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Перад алтаром да 8 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні, каб падтрымаць рэалізацыю акцыі “Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі. Заахвочваю, каб мы ўсе, як адна парафіяльная сям’я, прычыніліся да арганізацыі гэтага святочнага часу для дзяцей з нашай парафіі.

 

  • Ёсць новы нумар часопісу „Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя             і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрай нядзелі і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews