Душпастырскія аб’явы Шчучын 01.08.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 01.08.2021

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.

 

 

З літургічнага календара:

2 жніўня (панядзелак) - успамін НПМ Анёльскай

 

3 жніўня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

4 жніўня (серада) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, апекуна ўсіх святароў.

 

5 жніўня (чацвер) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай).

Першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

6 жніўня (пятніца) – свята Перамянення Пана. Першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

7 жніўня (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем

дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 15 па 22 жніўня бягучага года.

Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.

У наступную нядзелю выходзячы з касцёла, пасля кожнай св. Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.

 

  • Ад сённяшняга дня, на працягу двух месяцаў, пры алтары Св.

Крыжа будзе знаходзіцца кошык у які можна будзе скласці школьныя рэчы-прылады (напрыклад: сшыткі, алоўкі…) для патрабуючых дзяцей.

  • Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым

тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews