Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.07.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 25.07.2021

З літургічнага календара:

 

26 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі. Таксама дзень малітвы за бацькоў, дзядуляў, бабуляў і людзей у старэйшым узросце.

 

27 ліпеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

28 ліпеня (серада) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі бр. Віктара. У гэты дзень бр. Віктар адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў манаскім жыцці.

 

29 ліпеня (чацвер) – успамін св. Марты.

 

31 ліпеня (субота) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.

 

01 жніўня (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная.

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

  • Нагадваем, што цяпер, пасля св. Імшы, у сувязі з успамінам 25

ліпеня св. Крыштафа, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

 

  • Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем

дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 15 па 22 жніўня бягучага года.

Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.

 

  • Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым

тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews