Душпастырскія аб’явы Шчучын 18.07.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 18.07.2021

 

З літургічнага календара:

20 ліпеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

22 ліпеня (чацвер) - свята св. Марыі Магдалены.

 

23 ліпеня (пятніца) - свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

 

25 ліпеня (нядзеля) – свята св. Якуба, апостала.

У нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!

Таксама ў гэты дзень успамінаем св. Крыштафа. Пасля кожнай св. Імшы, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

Таксама ў наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем гасціць кс. Аляксея Раманчука з Барысава, які пасля кожнай св. Імшы пры выхадзе з касцёла будзе збіраць ахвяры на заканчэнне будовы касцёла ў Барысаве.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем

дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 15 па 22 жніўня бягучага года.

Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.

Сёння выходзячы з касцёла, пасля кожнай св. Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.

 

  • На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя

паведамленні.

 

  • Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым тыдні

кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

 

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews