Душпастырскія аб’явы Лiда 18.07.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХVІ Звычайная Нядзеля /В/

 

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 22 ліпеня (чц) – свята св. Марыі Магдалены.

 

  • 23 ліпеня (пт) –  свята св. Брыгіты Шведскай, законніцы, апякункі Еўропы.

 

  • У наступную нядзелю 25 ліпеня ў сувязі з успамінам                св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных, пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Заахвочваем ўсіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.

 

  • З 15 па 22 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей з нашай парафіі са старэйшай групы дзіцячага садка па 11 кл. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. У сувязі з тым, што парафія арганізоўвае гэтае мерапрыемства для дзяцей, яго таксама пажадана падтрымаць сваімі ахвяраваннямі, якія будуць прызначаны на пасілкі і падарункі для дзяцей. Перад алтаром да 8 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на рэалізацыю Канікул з Богам для дзяцей з нашай парафіі. Заахвочваю, каб мы ўсе разам, як адна парафіяльная сям’я, прычыніліся да арганізацыі гэтага святочнага тыдня для дзяцей з нашай парафіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя             і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews