Душпастырскія аб’явы Шчучын 11.07.2021

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

(Шчучын, 11-07-2021)

 

1 12 ліпеня (панядзелак) – а 10 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі
душаў у чыстцы церпячых.
2 13 ліпеня (аўторак) – у нашай парафіі – Дзень Фацімскі.
a. пасля св. Імшы а 10 гадз. адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да
12.30. Пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17 гадз.
b. у 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва
МБ Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19 гадз. – фацімскае набажэнства.
3 15 ліпеня (чацвер) – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і Доктара Касцёла.
a. у Ордэне Піяраў у гэты дзень літургічны ўспамін св. Пампілія Марыі
Піроцці, піяра і святара.
b. таксама ў гэты дзень а 10 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі
нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі.
4 16 ліпеня (пятніца) – успамін НПМ з Гары Кармэль.
5 17 ліпеня (субота) – чарговая гадавіна мучаніцкай смерці бл. Мар’янны
Бернацкай.
6 18 ліпеня (нядзеля) – у наступную нядзелю ахвяры, якія будзем збіраць на
тацу, згодна з распараджэннем кс. Бускупа, будуць прадназначаны на
патрэбы дыяцэзіі.
7 Ад сённяшняга дня пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісваем
дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія
адбудуцца ў нашай парафіі з 15 па 22 жніўня бягучага года.
Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас
Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.
8 Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі гэтым тыдні кветкі ў
касцел. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна
было ўдэкараваць касцел на нядзелю.
9 Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews