Душпастырскія аб’явы Лiда 11.07.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХV Звычайная Нядзеля /В/

 

  • 15 ліпеня (чц) –  Успамін св. Банавентуры, біскупа і дК.

 

  • 16 ліпеня (пт) –  Успамін НПМ з гары Кармэль.

 

  • 17ліпеня (сб) – Чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнáцкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі 13-16.07.1943г. на фартáх каля Навýмавіч.

 

  • У наступную нядзелю 18 ліпеня паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • З 15 па 22 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей з нашай парафіі з 1 па 11 кл. Запісвацца можна кожны дзень распачынаючы з сённяшняга дня перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Не запісваем па тэлефоне, ці праз інстаграм. У сувязі з тым, што парафія арганізоўвае гэтае мерапрыемства для дзяцей, яго таксама можна падтрымаць сваімі ахвяраваннямі, якія будуць прызначаны на пасілкі і падарункі для дзяцей. Перад алтаром да 8 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае добраахвотныя ахвяраванні на рэалізацыю Канікул з Богам для дзяцей з нашай парафіі. Заахвочваю, каб мы ўсе разам, як адна парафіяльная сям’я, прычыніліся да арганізацыі гэтага святочнага тыдня для нашых дзяцей і ўнукаў!

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя             і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews