Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.06.2021

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
(Шчучын, 27-06-2021)
1 28 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
2 29 чэрвеня (аўторак) –
a. Урачыстасць Святых Апосталоў Пятра і Паўла. У гэты дзень
ахвяры, якія будзем збіраць на тацу, будуць прызначаны на патрэбы
Апостальскай Сталіцы.
Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень а 10 і 19 гадзіне.
Нагадваем, што гэта урачыстасць з’яўляецца абавязковай, а гэта
значыць, належы дома устрымацца ад неабавязковай працы і
удзельнічаць у св. Імшы.
b. У гэты дзень а 10 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у
чыстцы церпячых.
3 30 чэрвеня (серада) – заканчэнне чэрвенскага набажэнства.
4 01 ліпеня (чацвер) – першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы а 19
гадзіне будзем маліцца аб новыя святарскія і манаскія пакліканні.
5 02 ліпеня (пятніца) –
a. першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар
Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
6 03 ліпеня (субота) –
a. Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
b. свята св. Тамаша, апостала.
c. першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да
Беззаганнага Сэрца НПМ.
7 04 ліпеня (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св.
Імшы а 10 гадзіне – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і
Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а
16 гадзіне – змена ружанцовых таямніцаў.
8 Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews