Душпастырскія аб’явы Лiда 27.06.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХІІІ Звычайная Нядзеля /В/

 

27.06.2021 г.

  • 28 чэрвеня (пн) – Успамін св. Ірынея, біскупа і мучаніка.

 

  • 29 чэрвеня (ат) – Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле а 9.00 і а 18.30. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

 

  • 30 ліпеня (ср) – Заканчэнне чэрвеньскага набажэнства.

 

  • 1 ліпеня (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.

 

  • 2 ліпеня (пт)– Першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.

 

  • 3 ліпеня (сб) – Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай. У гэты дзень таксама ўзгадваем св. Тамаша, апостала. Гэта таксама першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 4 ліпеня – Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі сем’яў нашай парафіі, каб у іх была заўсёды любоў, згода і павага.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews