Душпастырскія аб’явы Шчучын 20.06.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 20.06.2021

 

З літургічнага календара:

 

21 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.

 

22 чэрвеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

24 чэрвеня (чацвер) - ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.

У гэты дзень а. Ян адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў святарскім служэнні і манаскім жыцці.

 

25 чэрвеня (пятніца) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Запрашаем на чэрвенскае набажэнства, якое ў нашым касцёле

праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў

15.30

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews