Парафіяльная Урачыстасць у Чавусах

IMG_5097_thumb

28 мая 2012 года мы перажывалі Свята Марыі – Маці Касцела. У гэты дзень Сваю Парафіяльную Урачыстасць перажывала наша піярская парафія ў Чавусах. Урачыстасць узначаліў кс. Дзекан з Касцюковічаў – кс. Андрэй Доляньскі. Прысутныя былі таксама і іншыя святары – а. Віталь Чабатар, клярэтын з Магілева, кс. Павел Шылак з Крычава, а. Ян Осіповіч, пробашч нашай піярскай парафіі ў Лідзе, а. Гжэгож Ксенжэк – пробашч Чавускай парафіі, а таксама а. Віталь Сапеха, дамініканец з Магілева, які прамовіў да вернікаў падчас гаміліі.
Падчас навукі а. Віталь нагадаў усім прысутным аб патрэбе і абавязку быцця сведкам Уваскрослага Хрыста. У сучасным свеце кожны католік павінен быць свекам на ўзор Марыі – Маці Касцела, якая заўседы была побач свайго Сына Езуса і якая была ў пачатках нашай хрысціанскай веры і ў пачатках Касцела. На працягу ўсяго часу Марыя была Сведкай жывой веры.
Урачыстасць Адпустовую ўпрыгожыў мужчынскі хор з Магілева.
На заканчэнне ўрачыстай св. Імшы былі ўручаны малітоўнікі і пасвядчэнні аб заканчэнні катэхітычнага года для пяці маладых чалавек, выпускнікоў гэтага года.
Урачыстасць закончылася малітвай перад Найсвяцейшым Сакрамантам і літаніяй да Маці Божай.
На прыканцы самыя маленькія адтрымалі салодкія пачастункі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews