Душпастырскія аб’явы Лiда 13.06.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХІ Звычайную Нядзелю /В/

 

13.06.2021 г.

  • Нагадваем пра тое, што чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы ў сем’ях.

 

  • 17 чэрвеня (чц) – Успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.

 

  • У наступную нядзелю 20 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў. Таму, у гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца ў інтэнцыі ўсіх медыкаў.

 

  • Ёсць апошні нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews