Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.06.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА X ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2021/ — 06.06.2021

 

Сёння I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

08 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Ядвігі Каралевы.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

10 чэрвеня (чацвер) - заканчэнне Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.

Таксама ў гэты дзень сардэчна запрашаем выпускнікоў і іх бацькоў на св. Імшу ў 16.30, якая будзе атпраўленя ў інтэнцыі выпускнікоў.

 

11 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і  галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца адпустовая працэсія.

Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.

У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.

 

12 чэрвеня (субота) – успамін Беззаганага Сэрца НПМ.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

    У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews