Душпастырскія аб’явы Лiда 30.05.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /В/

 

30.05.2021 г.

 

  • Сёння 30 мая (ндз) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

  • 31 мая (пн) – Свята Адведзінаў НПМ.

 

  • 1 чэрвеня (ат) – Успамін св. Юстына, мучаніка. Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сем’ях. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні.

 

  • 2 чэрвеня (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 3 чэрвеня (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.00. Парафія атрымала дазвол на працэсію, якая з’яўляецца масавым мерапрыемствам. Таму вялікая просьба да парафіянаў, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах дзе будзе праходзіць Эўхарыстычная працэсія. Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзем спяваць падчас працэсіі, ідучы ад алтара пры прыдарожным крыжы вяртаючыся да касцёла. Таму, перад вячэрняй св. Імшой не будзе выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літаніі. Гэта таксама першы чацвер месяца, калі молімся аб пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця.

 

  • 4 чэрвеня (пт)– Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары.

 

  • 5 чэрвеня (сб) – Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Малітва ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе падчас чэрвеньскага набажэнства.

 

  • 6 чэрвеня - Першая нядзеля месяца. У Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Памятайма аб малітве за жывых і памерлых тáтаў. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

 

  • Нагадваем, што наша парафія таксама далучылася да справы аднаўлення будслаўскай святыні пасля пажару. Перад алтаром размешчана скарбонка ў якую да сённяшняга дня (уключна) можна складваць свае ахвяраванні на аднаўленне Нацыянальнага Санктуарыя ў Будславе. Таксама, ахвяраванні можна пералічыць на разліковы рахунак парафіі ў Будславе. Патрэбныя рэквізіты можна знайсці на інтэрнэт-старонцы catholic.by, або даведацца пра гэта ў сакрыстыі.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews