Душпастырскія аб’явы Шчучын 30.05.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ

НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

 

/Год В – 2021/ — 30.05.2021

 

Сёння на св. Імшы ў 11.30 заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года для дзяцей і моладзі ад 1 да 11 класа. Падчас св. Імшы будзем дзякаваць Богу за мінулы навучальны год і адначасова будзем прасіць аб бяспечныя летнія канікулы і дары Духа Святога для тых, хто здае эгзамены і піша тэсты.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

31 мая (панядзелак) -  свята Адведзінаў НПМ (Nawiedzenia NMP). Заканчэнне маёвага набажэнства. Акрамя гэтага 31 мая ў Ордэне Айцоў Піяраў моляцца аб новыя манаскія пакліканні да суполнасцяў Каласансаўскай сям’і.

 

01 чэрвеня (аўторак) - ўспамін св. Юстына, мучаніка і першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.

Таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.

 

03 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым. У гэты дзень дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў вячэрняй св. Імшы і працэсіі. Таксама просьба, каб, як мінулыя гады, падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.

 

04 чэрвеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў Набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

 

05 чэрвеня (субота) - успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Пасля св. Імшаў Набажэнства да Беззаганага Сэрца НПМ.

 

06 чэрвеня (нядзеля) - I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

    У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews