Душпастырскія аб’явы Лiда 23.05.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Урачыстасць Спаслання Духа Святога /В/

 

23.05.2020 г.

 

  • Сёння 23 мая (ндз) – Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца). Сёння за прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за цябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). Паводле аднаго з касцёльных наказаў, сёння закóнчваецца перыяд велікоднай споведзі і св. Камуніі. Сёння 30-я гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі ксяндза б-па Аляксандра Кашкевіча. Сёння асабліва памятайма ў сваіх малітвах у інтэнцыі ксяндза біскупа і аб яго плённым апостальскім служэнні ў нашай дыяцэзіі. Таксама сёння а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 112 дзяцей. Памятайма пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах.

 

  • 24 мая (пн) – свята НПМ-Маці Касцёла. Другі дзень зялёных святкаў.

 

  • З 24 да 29 мая для першакамунійных дзяцей будзе Белы тыдзень. Дзеці будуць прыходзіць кожны дзень на св. Імшу а 9.00 і а 18.30 (залежыць ад змены ў школе).

 

  • 25 мая (ат) – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар святога апекуна, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў на прыканцы вучэбнага і катэхетычнага году.

 

  • 26 мая (ср) – Успамін св. Філіпа Нэры, святара.

 

  • 27 мая (чц) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца     св. Імша ў 18.30.

 

  • У наступную нядзелю 30 мая – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

  • Нагадваем, што наша парафія таксама далучылася да справы аднаўлення будслаўскай святыні пасля пажару. Перад алтаром размешчана скарбонка ў якую да 30 мая (уключна) можна складваць свае ахвяраванні на аднаўленне Нацыянальнага Санктуарыя ў Будславе. Таксама, ахвяраванні можна пералічыць на разліковы рахунак парафіі ў Будславе. Патрэбныя рэквізіты можна знайсці на інтэрнэт-старонцы catholic.by або даведацца пра гэта ў сакрыстыі.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews