Душпастырскія аб’явы Лiда 16.05.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

VІІ Велікодную Нядзелю /В/

 

16.05.2021 г.

 

  • Ахвяраванні з сённяшняй нядзелі, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Сёння пасля св. Імшы а 11.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія 23 мая ў нашай парафіі прыступяць да Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

 

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы дома ў сваіх сем’ях. Напрыканцы маёвага набажэнства да суботы ўключна будзем маліцца навэннай да Духа Святога.

 

  • 21 мая (пт) – успамін св. Яна Непамýка, святара і мучаніка.

 

  • 23 мая (ндз) – Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца). За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). Паводле аднаго з касцёльных наказаў, у наступную нядзелю закóнчваецца перыяд велікоднай споведзі і св. Камуніі.

 

  • У наступную нядзелю 23 мая а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 112 дзяцей. Вялікая просьба да парафіянаў якія звычайна ходзяць на св. Імшу на 11.30, каб у наступную нядзелю прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне. Памятайма таксама пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах.

 

  • 23 мая – 30-я гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі ксяндза б-па Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень будзем маліцца ў інтэнцыі ксяндза біскупа і аб яго плённым апостальскім служэнні ў нашай дыяцэзіі.

 

  • Наша парафія таксама далучаецца да справы аднаўлення будслаўскай святыні. Перад алтаром размешчана скарбонка ў якую можна складваць свае ахвяраванні на аднаўленне Нацыянальнага Санктуарыя ў Будславе. Таксама, ахвяраванні можна пералічыць на разліковы рахунак парафіі ў Будславе. Патрэбныя рэквізіты можна знайсці на інтэрнэт-старонцы catholic.by або ў сакрыстыі.

 

  • Ёсць майскія нумары часопіса “Ave Maria” i газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews