Душпастырскія аб’явы Лiда 02.05.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

V Велікодную Нядзелю /В/

 

02.05.2021 г.

  • Сёння Дыяцэзіяльны Дзень Маці, таму памятайма ў сваіх малітвах пра нашым мам, а для памерлых выпрошвайма вечнае жыццё. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні для біскупаў, святароў і сясцёр законных нашай дыяцэзіі.

 

  • 3 мая (пн) – Успамін НПМ Каралевы Польшчы. У гэты дзень свае імяніны адзначае наш пастыр – кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі. Памятайма ў сваіх малітвах пра дастойнага імянінніка.

 

  • Распачаўся месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама дома ў сваіх сем’ях. Нагадваем, што ад 1 мая ў нашай парафіі абавязвае абноўленая версія Літаніі Ларэтанскай. Пра змены ў Літаніі мы казалі ў мінулую нядзелю. Хто яшчэ не мае абноўленага тэксту Літаніі на беларускай і польскай мовах, можна ўзяць на століку, выходзячы з касцёла. Для зручнага выкарыстання, аркуш з літаніяй можна ўклеіць у свой малітоўнік ці спеўнік.

 

  • 5 мая (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30. Малітва да МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца разам з Літаніяй Ларэтанскай перад Св. Імшой.

 

  • 6 мая (чц) – свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 7 мая (пт) - першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 8 мая (сб) – успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка.

 

  • 9 мая (ндз) – Дзень Перамогі над фашызмам. Гэта дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі ў нашай краіне і ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна.

 

  • Нагадваем пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у касцёле: г.зн карыстацца маскамі, антысептыкам для рук і па меры магчымасці захоўваць бяспечную адлегласць. Каранавірус нікуды не падзеўся, таму вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў са зразуменнем і з клопатам пра сябе і іншых.

 

  • Ёсць апошні нумар часопісу “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews