НОВЫЯ МІНІСТРАНТЫ І ЛЕКТАРЫ З’ЯВІЛІСЯ Ў ШЧУЧЫНСКАЙ ПАРАФІІ

25 красавіка, у нядзелю Добрага Пастыра, у парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне з’явіліся тры новыя міністранты і тры лектары.

Урачыстае прыняцце новых членаў у лік міністрантаў і лектараў здзейсніў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP.

Юнакі з гонарам прынялі прысягу, паабяцаўшы служыць аддана і пабожна, і апранулі белыя комжы. Лектары атрымалі крыжы.

Пасля падрыхтоўкі, якая доўжылася некалькі месяцаў, юныя католікі пачалі служыць пры алтары разам са святарамі. У вачах хлопцаў гарэў яркі агеньчык адданасці і добрасумленнага служэння.

Духоўнае ўзрастанне веруючых пачынаецца ў сям’і, таму вельмі сімвалічнай была супольная сустрэча святароў, міністрантаў і іх бацькоў. Усе прысутныя з задавальненнем размаўлялі, гулялі ў розныя гульні і частаваліся прысмакамі.

У адрас брата Віктара і дыякана Аляксандра гучалі словы падзякі за падрыхтоўку юнакоў да гэтага важнага ў іх жыцці кроку.

DSC 6300

Хочацца пажадаць новым “ахоўнікам алтара” з гонарам несці любоў да Бога, верна служыць Хрысту і быць прыкладам для ўсіх.

m_szczuczyn_21
m_szczuczyn_22
m_szczuczyn_23
m_szczuczyn_24
m_szczuczyn_25
m_szczuczyn_26
m_szczuczyn_27
m_szczuczyn_28
m_szczuczyn_29
m_szczuczyn_30
m_szczuczyn_31
m_szczuczyn_32
m_szczuczyn_33
m_szczuczyn_34
m_szczuczyn_35
m_szczuczyn_36

https://grodnensis.by/

Аксана Цыбульская

Фота: Рыта Янкоўская

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews