Душпастырскія аб’явы Лiда 25.04.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІV Велікодную Нядзелю /B/

 

25.04.2021 г.

 

  • Сёння 25 красавіка – Нядзеля Добрага Пастыра. Распачаўся Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.

 

  • 26 красавіка (пн) чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі, які адбыўся ў 1986 г. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай небяспекі.

 

  • 29 красавіка (чц) – свята Кацярыны Сіенскай, панны              і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.

 

 

  • 1 мая (сб) – успамін св. Юзафа, рамесніка, апякуна працуючых. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. У першы дзень мая распачнецца маёвае набажэнства.      У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама дома ў сваіх сем’ях.

 

  • 2 мая (ндз) – Першая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні для ксяндзоў біскупаў, святароў і сясцёр законных нашай дыяцэзіі.

У наступную нядзелю - Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Таму памятайма ў сваіх малітвах пра нашым мам, а для памерлых выпрошвайма вечнае жыццё.

 

  • 20 чэрвеня мінулага года, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа Францішак распарадзіўся дадаць у Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі, тры новыя заклікі. Першы заклік «Маці міласэрнасці» дададзены ў літаніі пасля закліку «Маці Касцёла», другі — «Маці надзеі» — пасля закліку «Маці ласкі Божай» і трэці — «Палёгка мігрантаў» — пасля закліку «Прытулак грэшных». ККБ Беларусі  зацвердзіла пераклад на беларускую мову новых заклікаў з мэтаю іх літургічнага ўжытку. З 1 мая абноўленая версія Літаніі будзе абавязваць і ў нашым касцёле. Абноўлены тэкст Літаніі на беларускай і польскай мовах можна будзе ўзяць на століку, выходзячы з касцёла. Для зручнага выкарыстання аркуш з літаніяй можна ўклеіць у свой малітоўнік ці спеўнік.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews