Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.04.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2021/ - 25.04.2021

 

 

З літургічнага календара:

 

26 красавіка (панядзелак) – чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

 

27 красавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

 

1 мая (субота) - праз пасрэдніцтва св. Юзафа, рамесніка, Касцёл моліцца за ўсіх людзей працы.

Таксама першы дзень маёвага набажэнства. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

  • Першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз.

набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

2 мая (нядзеля) - I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: малітва аб ласку добрага надвор’я.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

 

 

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews