15.10.2024

szuczyn 7

 

Удзельнікі моладзевага хору “Calasanz” парафіі св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне крэатыўна правялі выхадныя.

Яны наведалі Гродна, дзе пабылі на малітве ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя. Таксама яны пазнаёміліся з багатай гісторыяй гэтай святыні, якая з’яўляецца маці ўсіх касцёлаў Гродзеншчыны.

Потым у іх быў час на адпачынак і прабыванне разам. Групу суправаджалі пробашч парафіі a. Андрэй Aгель SP i арганістка Людміла Аляксандраўна, па ініцыятыве якіх адбылася паездка.

Усе ўдзельнікі вельмі чакалі гэтага падарожжа, засталіся ім задаволеныя і атрымалі яркiя ўражаннi.

 

 
szuczyn_1
szuczyn_2
szuczyn_3
szuczyn_4
szuczyn_5
szuczyn_6
szuczyn_7

https://grodnensis.by/

Дар’я Сайкоўская

Фота: a. Андрэй Агель SP

Пакінуць адказ